Першы этап рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку"
06.10.2022Да Людмілы Іванаўны актывісты прыйшлі нездарма: ёй неабходна дапамога ў падрыхтоўцы вокнаў да зімы. Іх неабходна памыць, ачысціць маскітныя сеткі, павесіць чыстыя запавесы. Нажаль, яна сама з гэтай задачай не зладзіцца. Аднак юныя выратавальнікі вырашылі не толькі дапамагчы гаспадыні дома, але і навучыць яе правілам бяспечных паводзін.
- Людміла Іванаўна, а Вы ведаеце, чаму падчас пажару неабходна зачыняць вокны і дзверы? – спытала адна з актывістак Алеся. - Вось мы Вашы акенцы зараз вымыем, і абавязкова раскажам, да як трэба дзейнічаць падчас пажару.
Для маладых і актыўных дзяцей навесці парадак - задача не самая цікавая. Куды цікавей адчуць сябе дарослым і строгім выкладчыкам, які выкладае такі складаны і важны прадмет, як асновы бяспекі. Гэтым і заняліся пасля ўборкі рабяты: расказалі, што трэба рабіць, калі здарыўся пажар, якія звесткі неабходна перадаць дыспетчару МНС, а таксама як пазбегнуць пажаранебяспечных сітуацый у доме.
– Найважнейшае, – падсумавалі актывісты, – не панікаваць і памятаць, тэлефон службы выратавання 101 і 112!