РУС БЕЛ ENG

Квэст-гульня "Фальклор, фальклор - душа народа"

24.09.2022
Усіх наведвальнікаў квэст-гульні зацікавіла праграма мерапрыемства, навучэнцы шукалі адказы на пытанні і рэбусы.

Прысутныя праявілі свой талент, кемлівасць і багатую фантазію. Удзельнікі гульні і перакладалі, і складалі прымаўкі і прыказкі, адгадвалі фразеалагізмы, суадносілі пары слоў.

Прадэманстравалі глыбокія веды роднай мовы, яе багатай спадчыны. Пазнаёміліся з беларускімі абрадамі і святамі. Прадставілі даследаванні фальклору тых мясцовасцей, адкуль яны родам. Атмасфера па папулярызацыі беларускай культуры і мовы  ў час квэст -гульні была разбаўлена вядомымі беларускімі народнымі песнямі і  мелодыямі.

 Менавіта такія мерапрыемствы далучаюць да багатай спадчыны нашага народа.